Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэалізавацца, ; зак. і незак.

  1. Ажыццявіцца (-ццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца) (кніжн.).

    • Задумы рэалізаваліся.
  2. Перавесціся (-водзіцца) ў грошы (пра каштоўнасці) (спец.).

|| наз. рэалізацыя, .

рэалізаваць, ; зак. і незак.

  1. Ажыццявіць (-ццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць) (кніжн.).

    • Р. планы.
  2. Тое, што і прадаць (-даваць) (у 1 знач.) (спец.).

    • Р. прадукцыю.

|| наз. рэалізацыя, .

рэалізм, , м.

  1. Напрамак у мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах.

    • Крытычны р. Р. Якуба Коласа.
  2. Яснае і цвярозае разуменне рэчаіснасці пры ажыццяўленні чаго-н.

    • Палітычны р.

|| прым. рэалістычны, .

  • Рэалістычнае мастацтва.
  • Р. напрамак у літаратуры.
  • Р. погляд на жыццё.

рэалізоўвацца, ; незак.

  1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжн.).

    • Намечаны план пачаў р.
  2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спец.).

|| наз. рэалізацыя, .

рэалізоўваць, ; незак.

  1. Ажыццяўляць, здзяйсняць (кніжн.).

    • Р. задумы.
  2. Пераводзіць у грошы, прадаваць (спец.).

    • Р. тавар.

|| наз. рэалізацыя, .

рэаліст1, , м.

  1. Мастак — паслядоўнік рэалізму (у 1 знач.).

    • Пісьменнік-р.
    • Мастак-р.
  2. Чалавек, які правільна ўлічвае ў сваёй дзейнасці ўмовы рэальнай рэчаіснасці.

    • Цвярозы р.

|| ж. рэалістка, .

рэаліст2, , м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.

рэалістычны, .

  1. гл. рэалізм.

  2. Які зыходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін, практычны.

    • Р. падыход да жыцця.
    • Рэалістычна (прысл.) глядзець на рэчы.

|| наз. рэалістычнасць, .

рэалія, , ж. (кніжн.).

Адзінкавы прадмет, рэч; тое, што ёсць, існуе.

рэальны, .

  1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

    • Р. факт.
  2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

    • Рэальныя планы.
    • Р. тэрмін.
  3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

    • Рэальная палітыка.
    • Р. погляд на жыццё.

  • Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

  • Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэальнасць, .