Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мінерал, , м.

Прыроднае неарганічнае хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай зямной кары і служыць прадметам карысных выкапняў.

|| прым. мінеральны, .

  • Мінеральныя воды (натуральныя воды, што змяшчаюць у сабе мінералы).

мінералка, , ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

мінералог, , м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

мінералогія, , ж.

Навука аб мінералах.

|| прым. мінералагічны, .

мінёр, , м.

Спецыяліст па міннай. справе.

|| прым. мінёрскі, .

міні.

  1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто мінімальнай даўжыні.

    • Мода на м. прайшла.
    • Насіць м.
  2. нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

    • Паліто м.
    • М.-аўтамабіль.
    • М.-радыё-прыёмнік.
    • М.-камп’ютэр.
    • М.-ЭВМ.
    • М.-футбол (футбол з малой колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх пляцоўках).

мінімальны, .

Самы малы, найменшы ў шэрагу іншых; проціл. максімальны.

|| наз. мінімальнасць, .

мінімум, , м.

  1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.

    • Скараціць выдаткі да мінімуму.
  2. Сукупнасць ведаў навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.

    • Кандыдацкі м.
    • М. па агратэхніцы.
  3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).

    • Каштуе м. пяць мільёнаў рублёў.
  4. у знач. нязм. прым. (ужыв. пасля азначаемага слова).

    • Тое, што і мінімальны.
    • Праграма-м.

  • Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.

мініраваць, ; зак. і незак.

Залажыць (закладваць) міны для ўзрыву чаго-н.

|| зак. замініраваць, .

|| наз. мініраванне, .

міністр, , м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства (у 1 знач.).

  • М. замежных спраў.

|| прым. міністэрскі, .