мінімум, , м.

  1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.

    • Скараціць выдаткі да мінімуму.
  2. Сукупнасць ведаў навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.

    • Кандыдацкі м.
    • М. па агратэхніцы.
  3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).

    • Каштуе м. пяць мільёнаў рублёў.
  4. у знач. нязм. прым. (ужыв. пасля азначаемага слова).

    • Тое, што і мінімальны.
    • Праграма-м.

  • Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)