Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

механіст, ✂, м.

Паслядоўнік механіцызму.

механіцызм​1, ✂, м.

Антыдыялектычны філасофскі кірунак, які зводзіць усю разнастайнасць свету да механічнага руху аднародных часціц матэрыі, а складаныя заканамернасці развіцця да законаў механікі.

|| прым. механістычны, ✂.

механіцызм​2, ✂, м.

механічны, ✂.

  1. гл. механіка і механізм.

  2. Машынальны, які не рэгулюецца свядомасцю; аўтаматычны.

    • Запомніць механічна (прысл.).