Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

металазнаўства, ✂, н.

Навука, якая вывучае будову і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў.

|| прым. металазнаўчы, ✂.

металалом, ✂, м.

Металічны лом, які ідзе на перапрацоўку.

  • Збор металалому.

металаносны, ✂.

Які мае ў сваім складзе метал.

  • М. пласт.

|| наз. металаноснасць, ✂.

металапракатны, ✂.

Які мае адносіны да пракаткі металаў.

  • М. завод.

металапрамысловасць, ✂, ж.

Прамысловасць, якая займаецца вытворчасцю металаў і вырабаў з іх.

|| прым. металапрамысловы, ✂.

металарэзны, ✂.

Які служыць для апрацоўкі металаў рэзаннем.

  • М. станок.

металіст, ✂, м.

Рабочы металапрамысловасці.

металоід, ✂, м.

Устарэлая назва неметалаў.

|| прым. металоідны, ✂.

металург, ✂, м.

Спецыяліст па металургіі.

металургія, ✂, ж.

  1. Навука аб прамысловых спосабах вытворчасці металаў і сплаваў і іх першаснай апрацоўцы.

  2. Прамысловая вытворчасць металаў, сплаваў, іх механічная і хімічная апрацоўка.

    • Чорная м.
    • Каляровая м.

|| прым. металургічны, ✂.