Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

меркавацца, ; незак.

  1. Намячацца.

    • Гэты будынак мяркуецца пад знос.
  2. Жыць у згодзе, мірыцца.

    • Трэба м., жывучы ў адной хаце.
  3. Раіцца.

    • М. з маці.

меркаваць, ; незак.

  1. што і з дадан. сказам. Гаварыць, разважаць, абмяркоўваць што-н.

    • М., як жыць далей.
  2. Рабіць якія-н. вывады, дапушчэнні.

    • М. па-свойму.
  3. што і з інф. Мець намер, план.

    • М. паехаць у вёску.
  4. пра каго-што і аб кім-чым. Ацэньваць якім-н. чынам, рабіць заключэнне.

    • М. аб чалавеку.

меркантылізм, , м.

  1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 15—18 стст., якая грунтавалася на тым, што дабрабыт краіны нібыта залежыць не ад развіцця вытворчасці, а ад перавагі вывазу тавараў з краіны над іх увозам і ад прымнажэння грашовых капіталаў.

  2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).

|| прым. меркантылістычны, .

меркантыліст, , м.

  1. Паслядоўнік і прыхільнік меркантылізму (у 1 знач.).

  2. перан. Карыслівы, да дробязей ашчадны чалавек.

|| ж. меркантылістка, .

|| прым. меркантылістычны, і меркантылісцкі, .

меркантыльны, (кніжн.).

Занадта ашчадны, гандлярскі.

|| наз. меркантыльнасць, .

меркнуць, ; незак.

  1. Траціць паступова яснасць, бляск; цямнець.

    • Зоркі меркнуць.
  2. перан. Траціць сілу; славу, значэнне.

    • Слава меркне.

|| зак. памеркнуць, і памерк, .

мерны, .

  1. Рытмічны, роўны.

    • М. крок.
  2. Які служыць для вымярэння чаго-н. (спец.).

    • М. сажань.
  3. Сярэдні па сіле, памерах (разм.).

    • М. у росце.

|| наз. мернасць, .

мерці, ; незак. (разм.).

Паміраць, гінуць.

  • Мруць як мухі (разм.) — хутка, адзін за другім.

мерыдыян, , м.

Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар.

  • Геаграфічны м.

  • Нябесны мерыдыян (спец.) — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.

|| прым. мерыдыянны, і мерыдыянальны, .

  • Мерыдыянная плоскасць.
  • Мерыдыянальная лінія.

мерынос, , м.

  1. Парода танкарунных авечак.

  2. Воўка такіх авечак.

|| прым. мерыносавы, .