Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

медальён, ✂, м.

Ювелірны выраб авальнай ці круглай формы ў выглядзе футлярчыка, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які-н. талісман.

|| прым. медальённы, ✂.

меданос, ✂, м.

  1. Меданосная расліна.

  2. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

меданосны, ✂.

  1. Багаты нектарам.

    • Меданосныя кветкі.
  2. Які ператварае нектар у мёд.

    • Меданосныя пчолы.

|| наз. меданоснасць, ✂.

медбрат, ✂, м.

Скарачэнне: медыцынскі брат — асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбных установах.

медзведзяня, ✂ і медзведзянё, ✂, н.

Дзіцяня мядзведзя.

медзеплавільны, ✂.

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

  • М. завод.

медзь, ✂, ж.

  1. Хімічны элемент, метал чырванавата-жоўтага колеру, вязкі і коўкі.

    • Плаўленая м.
  2. Вырабы з такога металу.

  3. зб. Медныя грошы (разм.).

    • Рэшту атрымаў меддзю.

|| прым. медны, ✂ і медзяны, ✂.

медзякі, ✂, м.

Медныя манеты, грошы.

  • Атрымаў цэлую жменю медзякоў.

медзяністы, ✂.

  1. У склад якога ўваходзіць медзь.

    • Медзяністая сажа.
  2. Падобны колерам на медзь.

    • М. колер.

медзяніца, ✂, ж.

  1. Змеепадобная бязногая яшчарка медна-шэрага колеру.

  2. Сысучае насякомае, шкоднік яблыневых і грушавых дрэў.