Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

медальер, , м.

Мастак, які вырабляе формы для манет і медалёў.

|| прым. медальерскі, .

медальерны, .

Які мае адносіны да працы медальера.

  • Медальернае мастацтва.

медальён, , м.

Ювелірны выраб авальнай ці круглай формы ў выглядзе футлярчыка, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які-н. талісман.

|| прым. медальённы, .

меданос, , м.

  1. Меданосная расліна.

  2. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

меданосны, .

  1. Багаты нектарам.

    • Меданосныя кветкі.
  2. Які ператварае нектар у мёд.

    • Меданосныя пчолы.

|| наз. меданоснасць, .

медбрат, , м.

Скарачэнне: медыцынскі брат — асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбных установах.

медзведзяня, і медзведзянё, , н.

Дзіцяня мядзведзя.

медзеплавільны, .

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

  • М. завод.

медзь, , ж.

  1. Хімічны элемент, метал чырванавата-жоўтага колеру, вязкі і коўкі.

    • Плаўленая м.
  2. Вырабы з такога металу.

  3. зб. Медныя грошы (разм.).

    • Рэшту атрымаў меддзю.

|| прым. медны, і медзяны, .

медзякі, , м.

Медныя манеты, грошы.

  • Атрымаў цэлую жменю медзякоў.