Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ляда, ✂, н.

  1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высечка.

  2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць.

|| прым. лядны, ✂.

  • Лядная сістэма земляробства.

лядачы, ✂ (разм.).

Тое, што і лядашчы.

|| наз. лядачасць, ✂.

лядашчы, ✂ (разм.).

  1. Кволы, слабы, хілы.

    • За возам брыла лядашчая карова.
  2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

    • Лядашчая вопратка слаба грэла.

|| наз. лядашчасць, ✂.

лядзяк, ✂, м.

Невялікі кавалак лёду.

  • Рукі халодныя, як ледзякі.

ляднік, ✂, м. (спец.).

Зборышча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прым. ледніковы, ✂.

  • Ледніковыя наносы.

лядовы, ✂.

Які адбываецца ў ільдах.

  • Лядовыя плаванні.

лядоўнік, ✂, м.

Вагон з лёдам.

  • Вагон-л.

лядоўня, ✂, ж.

Склеп з лёдам для захоўвання мясных, рыбных прадуктаў.

ляжак, ✂, м.

  1. Ніжняе апорнае ляжачае бервяно зруба.

  2. Гарызантальная частка дымахода, якая вядзе ад печы да коміна.

    • Л. дыміць.
  3. Месца для ляжання.

ляжалы, ✂.

  1. Нясвежы, даўні.

    • Л. тавар.
    • Ляжалая мука.
  2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

    • Л. лён.