Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кормны, .

Якога кормяць на забой; адкормлены.

  • Кормныя свінні.

корпацца, і карпацца, ; незак. (разм.).

  1. Капацца ў чым-н., перабіраючы, шукаючы што-н.

    • К. ў пяску.
    • К. ў паперах.
  2. перан. Рабіць што-н. марудна, не спяшаючыся або няўмела.

    • К. ля стагоў сена.

|| наз. корпанне, і карпанне, .

корпаць, і карпаць, ; незак. (разм.).

  1. што чым. Раскопваць, калупаць.

    • К. зямлю матыкай.
  2. перан. Марудна рабіць што-н.

|| наз. корпанне, і карпанне, .

корпус, , м.

  1. Тулава чалавека або жывёліны.

    • Павярнуцца ўсім корпусам.
    • Падацца корпусам уперад.
  2. Аснова, каркас чаго-н.

    • К. гадзінніка.
    • К. судна.
  3. Асобны будынак на агульнай пляцоўцы або асобная частка будынка.

    • К. фабрыкі.
    • Карпусы дзіцячай бальніцы.
  4. Вайсковае злучэнне з некалькіх дывізій.

    • Стралковы к.
    • Камандаванне корпусам.
  5. Сукупнасць асоб адной прафесіі, якога-н. аднаго афіцыйнага або службовага становішча.

    • Дыпламатычны к.
  6. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова.

    • Кадэцкі к.
    • Марскі к.
  7. Назва аднаго з размераў друкарскага шрыфту.

|| прым. корпусны, і карпусны, .

  • Корпусны плуг.
  • Корпусны флігель.
  • Карпусны камандзір.

корт1, , м.

Баваўняная тканіна, звычайна цёмнага колеру, для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура».

|| прым. картовы, .

  • Картовыя штаны.

корт2, , м.

Пляцоўка для гульні ў тэніс.

  • Тэнісныя корты.

|| прым. кортавы, .

корушка, , ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. корушкавы, .

  • Сямейства корушкавых. (наз.).

корцік, , м.

Афіцэрская кароткая колючая зброя.

корч, , м.

  1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем.

    • Сабраць карчы ў кучы.
  2. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі.

    • Выкапаць два карчы бульбы.

|| памянш. корчык, .

коршак, і каршак, , м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршаковы, .