Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыскабол, , м.

Спартсмен — кідальнік дыска.

|| ж. дыскаболка, .

|| прым. дыскабольны, .

дыскаваць, ; незак.

Апрацоўваць глебу дыскавай бараной.

  • Д. ворыва.

|| наз. дыскаванне, .

дыскамфорт, , м.

Умовы жыцця, знаходжання, якія не забяспечваюць зручнасцей і спакою.

|| прым. дыскамфортны, .

дыскант, , м.

  1. Высокі дзіцячы голас.

  2. Спявак з такім голасам.

|| прым. дыскантовы, .

  • Дыскантовая партыя.

дыскатэка, , ж.

  1. Збор грамафонных пласцінак (дыскаў).

  2. Спецыяльна абсталяваная танцавальная зала, у якой прайграюцца дыскі (у 3 знач.).

|| прым. дыскатэчны, .

дыскваліфікаваць, ; зак. і незак.

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

  • Д. спартсмена.

|| звар. дыскваліфікавацца, .

|| наз. дыскваліфікацыя, .

|| прым. дыскваліфікацыйны, .

дыскета, , ж.

Гнуткі магнітны дыск, носьбіт інфармацыі для апрацоўкі на ЭВМ.

|| прым. дыскетны, .

дыскрымінаваць, ; зак. і незак.

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, пазбавіць (пазбаўляць) раўнапраўя.

|| наз. дыскрымінацыя, .

  • Расавая д.

дыскрэдытаваць, ; зак. і незак.

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдытацыя, .

дыскрэтны, (кніжн.).

Раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэтнасць, .