Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыверсант, , м.

Той, хто ўчыняе дыверсіі, займаецца падрыўной дзейнасцю.

|| ж. дыверсантка, .

|| прым. дыверсанцкі, .

дыверсія, , ж.

  1. Ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

  2. Вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементам.

|| прым. дыверсійны, .

дывертысмент, , м.

Тэатральнае выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу.

|| прым. дывертысментны, .

дывідэнд, , м. (спец.).

Прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

|| прым. дывідэндны, .

дывізіён, , м.

  1. Воінскае падраздзяленне ў артылерыйскіх, ракетных часцях.

  2. Злучэнне ваенных караблёў аднаго класа.

    • Д. мінаносцаў.

|| прым. дывізіённы, .

дывізія, , ж.

  1. Асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узброеных сіл.

    • Стралковая д.
    • Танкавая д.
    • Авіяцыйная д.
  2. Вышэйшае злучэнне ваенных караблёў аднаго або некалькіх класаў.

|| прым. дывізіённы, .

дыграф, , м.

Састаўны пісьмовы знак, які складаецца з дзвюх літар і ўжыв. для абазначэння на пісьме фанем і іх слоўных варыянтаў, напр. беларускія «да», «дз».

|| прым. дыграфны, .

дыдактызм, , м. (кніжн.).

Павучальнасць.

  • Канец байкі ўспрымаецца як д.

дыдактык, , м.

Спецыяліст па дыдактыцы.

дыдактыка, , ж.

Раздзел педагогікі, які разглядае агульную тэорыю адукацыі і навучання.

|| прым. дыдактычны, .