Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

душны, ✂.

  1. Гарачы, насычаны выпарэннямі; цяжкі для дыхання.

    • Д. вечар.
    • Душнае памяшканне.
  2. душна, безас. у знач. вык. Пра адчуванне духаты.

    • Яму душна.

душок, ✂, м. (разм.).

  1. Пах ад чаго-н., што пачынае загнівацца.

    • Рыба з душком.
  2. перан. Ледзь прыметнае праяўленне чаго-н. у поглядах, настроях.

    • Газета з ліберальным душком.

душыцель, ✂, м.

  1. Той, хто душыць фізічна, сціскаючы горла; забойца.

  2. перан. Рэакцыянер, цемрашал.

    • Д. свабоды.
    • Д. асветы.

|| прым. душыцельскі, ✂.

душыць​1, ✂; незак.

  1. Пазбаўляць жыцця, моцна сціскаючы горла.

    • Д. вяроўкай.
  2. каго. Не даваць магчымасці дыхаць.

    • Душыць злосць (перан.).
  3. перан. Прыгнятаць.

    • Д. свабоду.

|| зак. задушыць, ✂.

|| звар. душыцца, ✂.

|| зак. задушыцца, ✂.

душыць​2, ✂; незак.

Абпырскваць духамі, адэкалонам.

  • Д. насоўку.

|| зак. надушыць, ✂.

|| звар. душыцца, ✂.

|| зак. надушыцца, ✂.

душэўны, ✂.

  1. гл. душа.

  2. Поўны шчырай прыязнасці.

    • Д. чалавек.
    • Душэўна (прысл.) гутарылі цэлы вечар

|| наз. душэўнасць, ✂.