Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вылецець, ; зак.

  1. Летучы, накіравацца, адправіцца куды-н.

    • Птушка вылецела з гнязда.
    • Пасажыр вылецеў у Маскву.
    • Вылецела з галавы (перан. знікла, забылася).
  2. Летучы, паявіцца адкуль-н.

    • Самалёты вылецелі з-за хмары.
  3. перан. Аказацца звольненым, выключаным адкуль-н. (разм.).

    • В. са службы.

|| незак. вылятаць, .

|| наз. вылет, .

вылечны, .

Які паддаецца лячэнню.

  • Вылечная хвароба.

|| наз. вылечнасць, .

вылечыцца, ; зак.

Стаць здаровым у выніку лячэння.

  • В. пасля ранення.

|| незак. вылечвацца, .

вылечыць, ; зак.

Лечачы, зрабіць здаровым.

|| незак. вылечваць, .

вылівак, , м.

Яйцо, знесенае без шкарлупіны.

вылізаць, .

Ачысціць лізаннем.

  • В. талерку.
  • Кошка вылізала кацяня.

|| незак. вылізваць, .

вылік, , м.

  1. гл. вылічыць.

  2. Утрыманая сума грошай.

    • Невялікі в.

  • За вылікам каго-чаго, у знач. прыназ. — за выключэннем, акрамя каго-, чаго-н.

вылінялы, .

  1. Які страціў першапачатковы колер.

    • Вылінялая майка.
  2. Які скончыў ліняць (пра жывёл, птушак).

выліняць, ; зак.

  1. гл. ліняць.

  2. Канчаткова паліняць.

    • Матэрыял выліняў.

выліты, .

Вельмі падобны на каго-н.

  • Вадзік — в. бацька.