Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вастраве́рхі, ✂.

З вострым верхам.

  • Вастраверхая вежа.

вастраво́кі, ✂.

Які добра бачыць, з вострым зрокам.

вастрагу́бцы, ✂.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў; кусачкі.

вастралі́ст, ✂, м.

Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі вечназялёнымі лістамі і цёмна-чырвонымі ягадамі.

вастрано́сы, ✂.

З вострым вузкім носам (пра жывых істот і прадметы).

  • В. хлапчук.
  • Вастраносыя чаравікі.

вастрасло́віць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць дасціпна, трапна.

вастрасло́ў, ✂, м.

Чалавек, які любіць і ўмее вастрасловіць.

вастрасло́ўе, ✂, н.

Здольнасць вастрасловіць.

вастрыё, ✂, н.

  1. Тонкі завостраны канец якога-н. прадмета, якой-н. прылады.

    • В. іголкі.
    • В. штыка.
    • В. шаблі.
  2. перан., чаго. Самае істотнае ў чым-н., накіраванае супраць чаго-н.

    • В. сатыры.
    • В. крытыкі.

вастры́льны, ✂.

Прызначаны для вастрэння інструментаў.

  • Вастрыльныя прылады.