Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вараці́ла, , м. (разм.).

Той, хто варочае вялікімі справамі, дзялок.

  • Фінансавыя варацілы.

ва́рвар, , м.

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: пагардлівая назва чужаземца.

  2. Некультурны, грубы, жорсткі чалавек.

    • Фашысцкія варвары.

|| ж. варварка, .

|| прым. варварскі, .

ва́рварства, , н.

Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.

вар’етэ́, нескл., н.

Эстрадны тэатр лёгкага жанру.

вар’і́равацца, ; незак. (кніжн.).

Відазмяняцца, перайначвацца.

вар’і́раваць, ; незак. (кніжн.).

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць.

  • В. апавяданне.

варката́ць, ; незак.

  1. Муркаць (пра ката).

  2. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць.

|| наз. варкатанне, .

варо́жы, .

  1. гл. вораг.

  2. Вельмі непрыязны, поўны варожасці, нянавісці.

    • Варожыя адносіны.
    • В. погляд.
  3. Непрыяцельскі.

    • В. тыл.

|| наз. варожасць, .

варо́на, , н.

  1. Птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем.

    • Белая в. (пра чалавека, які рэзка выдзяляецца чым-н. сярод іншых).
    • Варон лічыць (перан. быць разявакай).
  2. перан. Пра нерастаропнага, нехлямяжага чалавека (разм.).

|| зб. вараннё, .

  • Наляцела в.

варо́нін, .

Які належыць вароне.

  • Вароніна гняздо.
  • Вароніны яйкі.