Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вадалі́ў, ✂, м.

  1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

  2. Старшы рабочы на баржы.

вадаме́р, ✂, м.

  1. Прылада для вымярэння расходу вады.

  2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прым. вадамерны, ✂.

вадано́с, ✂, м.

Той, хто носіць ваду.

вадано́сны, ✂.

Які ўтрымлівае ў сабе ваду.

  • В. пласт.

вадапла́ўны, ✂:

  • вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

вадапо́й, ✂, м.

  1. Месца на рацэ, возеры і інш., дзе пояць жывёлу і куды прыходзяць піць звяры.

  2. Паенне жывёлы вадой.

|| прым. вадапойны, ✂.

вадаро́д, ✂, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.

|| прым. вадародны, ✂.

  • Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).

вадаскі́д, ✂, м.

Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

  • Запасны е.

|| прым. вадаскідны, ✂.

вадаспа́д, ✂, м.

Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.

  • Горны в.

|| прым. вадаспадны, ✂.

вадаспу́ск, ✂, м.

Труба ў плацінах і вадасховішчах для спуску вады.

|| прым. вадаспускны, ✂.