Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аэрапо́рт, ✂, м.

Буйная станцыя паветранага транспарту з вялікім аэрадромам; паветраны порт.

|| прым. аэрапортны, ✂ і аэрапортаўскі, ✂.

аэра́рый, ✂, м.

Пляцоўка для прыняцця паветраных ваннаў.

аэраса́ні, ✂.

Механічныя сані, якія перамяшчаюцца па снезе пры дапамозе паветранага вінта.

аэраста́т, ✂, м.

Лятальны апарат, лягчэйшы за паветра, з корпусам, які напоўнены газам.

|| прым. аэрастатны, ✂.

аэраста́тыка, ✂, ж.

Раздзел аграмеханікі, які вывучае законы раўнавагі паветра, газаў, дзеянні нерухомых газаў на змешчаныя ў іх целы.

|| прым. аэрастатычны, ✂.

аэрафотазды́мка, ✂, ж.

Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў.

|| прым. аэрафотаздымачны, ✂.

аэра́цыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Вентыляцыя, паветраабмен.

    • А. гарачых цэхаў.
  2. Насычэнне вады, глебы паветрам.

    • А. глебы.

аэро́біка, ✂, ж.

Аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку без паўз і ў хуткім тэмпе.

  • Займацца аэробікай.

аэро́лаг, ✂, м.

Спецыяліст па аэралогіі.