Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акла́дзісты, ✂:

  • акладзістая барада — шырокая і густая барада.

акладны́, ✂:

  • акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай і пад.

акладня́, ✂, ж.

Прыстасаванне ў плузе для пераварочвання пласта зямлі, адвал.

акле́іць, ✂; зак.

Тое, што і абклеіць.

  • А. сцены новымі шпалерамі.

|| незак. аклейваць, ✂.

|| наз. аклейванне, ✂ і аклейка, ✂.

аклі́кнуць, ✂; зак.

Крыкнуўшы, спыніць, падазваць.

  • А. на вуліцы знаёмага.

|| незак. аклікаць, ✂.

акліматызава́цца, ✂; зак. і незак.

Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматызацыя, ✂.

|| прым. акліматызацыйны, ✂.

акліматызава́ць, ✂; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматызацыя, ✂.

|| прым. акліматызацыйны, ✂.

акно́, ✂, н.

  1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.

    • Дом на шэсць акон.
  2. перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.

    • А. паміж дамамі.
    • А. ў балоце (астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення).
    • А. ў шырокі свет.

|| памянш. акенца, ✂ і аконца, ✂.

|| прым. аконны, ✂.

ако́вы, ✂.

  1. Даўней: кайданы.

  2. перан., чаго або якія. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае, звязвае дзейнасць (высок.).

    • А. рабства.

ако́ліца, ✂, ж.

  1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.).

    • Абляцела аколіцу важная навіна.
  2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. аколічны, ✂.