Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акары́ць, ✂; зак.

Зняць, ачысціць ад кары.

  • А. бярвенне.

|| незак. акорваць, ✂.

|| наз. акорванне, ✂.

акасцяне́лы, ✂.

  1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

    • А. храсток.
  2. перан. Які страціў гібкасць, здольнасць развівацца; застылы.

    • А. погляд.

|| наз. акасцянеласць, ✂.

ака́фіст, ✂, м.

Від хвалебнага царкоўнага песнапення.

|| прым. акафістны, ✂.

ака́цыя, ✂, ж.

Дрэва або куст сямейства бабовых.

  • Белая а. (высокае дрэва з калючкамі і гронкамі пахучых кветак).
  • Жоўтая а. (кусты з жоўтымі кветкамі і калючкамі).

|| прым. акацыевы, ✂.

а́каць, ✂; незак.

Вымаўляць у ненаціскным становішчы замест гукаў о, э гук а.

|| наз. аканне, ✂.

акачане́лы, ✂.

Які моцна замёрз, застыў ад холаду.

  • Акачанелыя рукі.

|| наз. акачанеласць, ✂.

акачане́ць, ✂; зак.

Замерзнуць на холадзе; акалець, адубець.

  • На марозе рукі акачанелі.

акая́нны, ✂.

  1. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

    • А. чалавек.
    • Акаянная душа.
  2. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

    • Адыдзіся ад мяне, акаянны!

аквала́нг, ✂, м.

Устройства для дыхання чалавека пад вадою.

|| прым. аквалангавы, ✂.

аквалангі́ст, ✂, м.

Спартсмен, які плавае з аквалангам.

|| ж. аквалангістка, ✂.

|| прым. аквалангісцкі, ✂.