Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ака́ліна, ✂, ж. (спец.).

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

  • Жалезная а.

акалі́чнасць​1, ✂, ж.

  1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што-н., могуць рабіць уплыў на што-н.

    • Узяць пад увагу а.
  2. мн. Умовы, якія вызначаюць становішча каго-, чаго-н. і абставіны.

    • Жыццёвыя акалічнасці.

акалі́чнасць​2, ✂, ж.

У граматыцы: даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад.

  • А. часу.
  • А. месца.
  • А. спосабу дзеяння.

|| прым. акалічнасны, ✂.

  • А. даданы сказ.

акало́дак, ✂, м.

  1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі (спец.).

    • Дарожны майстар акалодка.
  2. У царскай Расіі: падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка.

  3. Лячэбны пункт пры воінскай часці (уст.).

|| прым. акалодачны, ✂.

  • Акалодачны наглядчык або (наз.) акалодачны (паліцэйскі чын у царскай Расіі).

акало́т, ✂, м. (уст.).

Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту.

|| прым. акалотны, ✂.

акаля́ючы, ✂.

Тое, што і навакольны.

  • Акаляючае асяроддзе.

акамада́цыя, ✂, ж.

Прыстасаванне (арганізма).

  • А. вока (здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях).

|| прым. акамадацыйны, ✂.

акампанеме́нт, ✂, м.

Музычнае суправаджэнне.

  • Спяваць пад а. раяля.
  • Пад а. дажджу (перан. пад шум дажджу).

|| прым. акампанементны, ✂.

акампані́раваць, ✂; незак.

Выконваць акампанемент.

акампанія́тар, ✂, м.

Музыкант, які акампаніруе.

|| ж. акампаніятарка, ✂.