Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаўкавінка, , ж.

Нітка, валасок шоўку.

шаўкавісты, .

Падобны на шоўк, гладкі, мяккі.

  • Шаўкавістая папера.
  • Шаўкавістыя валасы.

|| наз. шаўкавістасць, .

шаўкавічны, .

Які мае адносіны да здабывання шоўку ад тутавага шаўкапрада.

  • Ш. чарвяк (вусень шаўкапрада).

шаўкавод, , м.

Спецыяліст па шаўкаводству.

шаўкаводства, , н.

Развядзенне шаўкапрада як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. шаўкаводны, і шаўкаводчы, .

шаўкапрад, , м.

Матыль, вусень якога ўе коканы, што ідуць на выраб шоўку.

  • Тутавы ш.

шаўкаткацкі, .

Які мае адносіны да ткання шоўку.

  • Шаўкаткацкая вытворчасць.

шаўковы, .

  1. гл. шоўк.

  2. перан. Лагодны, паслухмяны, добры (разм.).

    • Начальнік зрабіўся шаўковым.

шаўкоўніца, , ж.

Тое, што і тутавае дрэва.

|| прым. шаўкоўнічны, .

шаўро, нескл., н.

Гатунак мяккай хромавай казінай скуры для абутку.

|| прым. шаўровы, .