Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спецыяліст, , м.

Чалавек, які мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, мастацтва.

  • С. па сардэчных захворваннях.

|| ж. спецыялістка, .

спецыяльнасць, , ж.

  1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва, у якой хто-н. працуе.

    • Здаваць экзамен па спецыяльнасці.
  2. Тое, што і прафесія.

    • Сын мае с. музыканта.
    • Па спецыяльнасці слесар.

спецыяльны, .

Асобы, які прызначаны выключна для якой-н. навукі, тэхнікі, мастацтва, уласцівы той або іншай спецыяльнасці.

  • Спецыяльная адукацыя.
  • Спецыяльная тэрміналогія.

спець, ; незак.

  1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

    • На полі спее ячмень.
  2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

    • У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспець, .

спешка, , ж.

Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.

  • Спешкі ў такой справе не можа быць.

спешны, .

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць.

  • Спешная работа.
  • Спешна (прысл.) сабрацца на сход.
  • Спешнае заданне.

|| наз. спешнасць, .

спешыцца, ; зак.

Злезці з каня.

  • Атрад спешыўся.

|| незак. спешвацца, .

спешыць, ; зак.

Загадаць або прымусіць спешыцца.

  • С. коннікаў.

|| незак. спешваць, .

спёка, , ж.

Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота.

спёрты, .

Пра паветра: душны, нясвежы.

|| наз. спёртасць, .