Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прызнаны, .

Які карыстаецца агульным прызнаннем (у 3 знач.), вядомы.

  • П. талент.

прызнацца, ; зак.

  1. Адкрыта аб’явіць, прызнаць што-н. адносна сябе.

    • П. ў сваіх памылках.
  2. Ужыв. як пабочн. слова ў знач.: кажучы шчыра, калі сказаць праўду (разм.).

    • П., я гэтага не чакаў.
    • Прызнаюся, я не глядзеў гэты фільм.

|| незак. прызнавацца, .

|| наз. прызнанне, .

прызнаць, ; зак.

  1. каго-што ў кім-чым і каго-што. Пазнаць па знешніх прыметах.

    • П. у сустрэчным старога знаёмага.
    • Я яе ледзь прызнала: так яна пастарэла.
  2. Дапусціць рэальнасць, наяўнасць чаго-н., згадзіцца лічыць законным што-н.

    • П. чые-н. правы.
    • П. свае памылкі.
  3. каго-што кім-чым або за каго-што. Палічыць, зрабіць якое-н. заключэнне пра каго-, што-н.

    • П. сваім важаком (за важака).
    • Урач прызнаў яго здаровым.
    • П. факты правільнымі.
  4. Ацаніць каго-, што-н. па заслугах.

    • Яго творчасць спачатку не прызналі.

|| незак. прызнаваць, .

|| наз. прызнанне, .

прызначыць, ; зак.

  1. Загадзя намеціць для якой-н. мэты, патрэбы.

    • П. участак для забудовы.
  2. Паставіць на якую-н. пасаду, работу.

    • П. брыгадзірам.
  3. Намеціць, вырашыць зрабіць, устанавіць.

    • П. сустрэчу.
    • П. сход на семнаццаць гадзін.
    • П. пенсію.

|| незак. прызначаць, .

|| наз. прызначэнне, .

  • Перадаць па прызначэнню (куды належыць).
  • Атрымаць п. на работу.

прызыў, , м.

  1. гл. прызваць.

  2. зб. Асобы пэўнага ўзросту, адначасова прызваныя на вайсковую службу.

    • Сёлетні п.

прызыўнік, , м.

Чалавек, які прызываецца на вайсковую службу.

прызыўны, .

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу.

  • П. ўзрост.
  • П. пункт.

прызямліцца, ; зак.

Апусціцца на зямлю (пра лятальны апарат, парашутыста).

  • Верталёт прызямліўся.

|| незак. прызямляцца, .

|| наз. прызямленне, .

прызямліць, ; зак.

Апусціць на зямлю (лятальны апарат).

  • П. самалёт.

|| незак. прызямляць, .

|| наз. прызямленне, .

прыіск, , м.

Месца распрацоўкі каштоўнага выкапня.

  • Залатыя прыіскі.

|| прым. прыіскавы, .