Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метроўка, ✂, ж. (разм.).

  1. Мерка (звычайна двухметровая), пры дапамозе якой падлічваюць што-н. у метрах.

  2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжыню ў адзін метр.

    • Дошка-м.

метрыка​1, ✂, ж.

Вучэнне аб вершаскладанні і вершаваных размерах, а таксама самі вершаваныя размеры.

|| прым. метрычны, ✂.

метрыка​2, ✂, ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння.

|| прым. метрычны, ✂.

  • Метрычнае пасведчанне.
  • Метрычная кніга (кніга, у якую запісваюць даныя аб нованароджаным).

метрычны, ✂.

Які мае адносіны да дзесятковай сістэмы мер і вагі, у аснову якой пакладзены адзінкі вымярэння — метр і кілаграм.

  • Метрычная сістэма мер.

метчык, ✂, м.

  1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

  2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

метыл, ✂, м.

Група з аднаго атама вугляроду і трох атамаў вадароду, якая ўваходзіць у састаў шэрагу арганічных злучэнняў.

|| прым. метылавы, ✂.

  • М. спірт.

метыс, ✂, м.

Нашчадак ад шлюбу людзей розных рас.

|| ж. метыска, ✂.

|| прым. метысны, ✂.

метэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да метэаралогіі, напр. метэастанцыя, метэацэнтр;
  2. які мае адносіны да даследаванняў зямной атмасферы, да метэаралагічных з’яў, напр. метэаслужба, метэазводка, метэаназіранні, метэаўмовы.

метэаралогія, ✂, ж.

Навука аб фізічным стане зямной атмасферы і аб працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагічны, ✂.

  • Метэаралагічная зводка.

метэаролаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.