Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

склёпка, ✂, ж.

  1. гл. скляпаць.

  2. Месца, дзе скляпана што-н.

склікаць, ✂; зак.

  1. Паклікаўшы, запрасіўшы, сабраць у адным месцы (многіх).

    • С. сяброў у госці.
  2. Сабраць удзельнікаў (сходу, нарады, калегіяльнага органа і пад.) для работы.

    • С. сесію.

|| незак. склікаць, ✂.

|| наз. скліканне, ✂.

склока, ✂, ж.

Сварка, непрыязныя адносіны на глебе дробных інтрыг, барацьбы асабістых інтарэсаў.

  • Развесці склоку.

склон, ✂, м.

У граматыцы: словазменная катэгорыя іменных часцін мовы, якая выражаецца флексіямі.

  • Родны с.
  • Клічны с.

|| прым. склонавы, ✂.

  • Склонавыя канчаткі.

склочнік, ✂, м. (неадабр.).

Чалавек, які займаецца склокамі.

|| ж. склочніца, ✂.

|| прым. склочніцкі, ✂.

склочнічаць, ✂; незак. (неадабр.).

Учыняць склокі.

|| наз. склочніцтва, ✂.

склочны, ✂, ж. (неадабр.).

  1. Схільны да склок, да склочніцтва.

    • С. чалавек.
  2. Які мае адносіны да склокі, з’яўляецца склокай.

    • Склочная справа.

|| наз. склочнасць, ✂.

склюд, ✂, м.

Цяслярская сякера для склюдавання, абчэсвання бярвення.

склюдаваць, ✂; незак.

Секучы ўдоўж, знімаць паверхневы слой (з дрэва).

  • С. сцены.
  • С. дрэва.

|| наз. склюдаванне, ✂.

скляваць, ✂; зак.

Клюючы, з’есці.

  • Куры склявалі пшаніцу.

|| незак. склёўваць, ✂.