Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метра...​2

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да вымярэння, напр. метрарытм, метралогія.

метраж, ✂, м.

Велічыня чаго-н. у метрах.

  • М. пакоя.

метралогія, ✂, ж.

Навука аб вымярэннях, метадах дасягнення іх адзінства і дакладнасці.

|| прым. метралагічны, ✂.

метраном, ✂, м.

Прыбор з маятнікам, які ўдарамі адзначае кароткія прамежкі часу, выкарыстоўваецца для вызначэння тэмпу ў музыцы і для адліку часу на слых.

|| прым. метраномны, ✂.

метранпаж, ✂, м. (спец.).

Старшы наборшчык друкарні, які вярстае набор у старонкі або кіруе такой вёрсткай.

метрапалітэн, ✂, м.

Гарадская электрычная падземная, наземная або надземная чыгункі.

|| прым. метрапалітэнны, ✂ і метрапалітэнаўскі, ✂.

метраполія, ✂, ж.

Дзяржава ў адносінах да калоній, якімі яна валодае.

метрдатэль, ✂, м.

Распарадчык у рэстаране, які кіруе працай афіцыянтаў.

метро, нескл., н.

  1. Тое, што і метрапалітэн.

  2. Станцыя метрапалітэна (разм.).

    • Сустрэцца каля м.

метролаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне метралогіі.