Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сперці​1, ✂; зак. (разм.).

  1. Сціснуць, здушыць.

    • Дух спёрла (безас.).
  2. Ссунуць, сабраць у адно месца.

    • С. мэблю ў адзін пакой.
  3. перан., каго. Прагнаць з пасады, службы.

    • С. з пасады старшыню.

|| незак. спіраць, ✂.

сперці​2, ✂; зак. (разм.).

Украсці.

  • На вакзале чамадан спёрлі.

сперціся, ✂; зак. (разм.).

Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы.

  • С. ў адным пакоі.

|| незак. спірацца, ✂.

спесціцца, ✂; зак.

Стаць распешчаным.

спеў, ✂, м.

  1. гл. спяваць.

  2. Песня.

    • С. салаўя.
    • За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.
  3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.

    • Высокі ўзровень харавых спеваў.

|| прым. спеўны, ✂.

спеўка, ✂, ж.

Рэпетыцыя хору.

спеўнік, ✂, м.

Зборнік песень.

спех, ✂, м. (разм.).

Паспешлівасць, спешка.

  • У такой справе трэба без спеху.

спец, ✂, м. (разм.).

  1. У першыя гады савецкай улады: назва спецыяліста — выхадца з інтэлігенцкага асяроддзя.

  2. Вельмі дасведчаны чалавек, майстар сваёй справы.

    • Ён у гэтай справе с.

спец...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову спецыяльны, напр. спецфонд, спецзаказ, спецпрадпрыемствы.