Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вальфра́м, ✂, м.

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал серабрыстага колеру.

|| прым. вальфрамавы, ✂.

вальцава́ць, ✂; незак. (спец.).

Пракатваць, прапускаць паміж вальцамі.

  • В. ліставое жалеза.

|| наз. вальцоўка, ✂.

|| прым. вальцовачны, ✂.

вальцо́вы, ✂.

Абсталяваны вальцамі або зроблены пры дапамозе вальцоў.

  • В. млын.
  • В. памол.

вальцо́ўка, ✂, ж. (разм.; спец.).

  1. гл. вальцаваць.

  2. Машына, якой вальцуюць.

вальцо́ўшчык, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны.

|| ж. вальцоўшчыца, ✂.

ва́льцы, ✂, м.

Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

|| прым. вальцовы, ✂.

  • В. станок.

валюнтары́зм, ✂, м.

  1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб’яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця.

  2. У палітыцы і грамадскім жыцці: суб’ектывісцкія і адвольныя рашэнні, якія ігнаруюць аб’ектыўна існуючыя ўмовы і заканамернасці.

|| прым. валюнтарыстычны, ✂ і валюнтарысцкі, ✂.

валю́та, ✂, ж.

  1. Грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гэтай сістэмы.

    • Залатая в.
  2. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках.

    • Замежная в.

|| прым. валютны, ✂.

  • Валютныя аперацыі.

○

  • Валютны курс — суадносіны паміж рознымі валютамі (у 1 знач.), кошт грашовай адзінкі адной краіны, выражаны ў валюце (у 1 знач.) другой краіны.

валю́тчык, ✂, м. (разм.).

Спекулянт замежнай валютай.

|| ж. валютчыца, ✂.

валю́шны, ✂.

Прызначаны для валення сукна.

  • Валютная машына.