Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адтапі́цца, ✂; зак.

Ператварацца ў тварог.

  • Малако адтапілася.

|| незак. адтоплівацца, ✂ і адтапляцца, ✂.

адтапі́ць, ✂; зак.

  1. Падаграваючы, прымусіць аддзяліцца, стварожыцца.

    • А. кіслае малако.
  2. Расплавіўшы, ператварыўшы ў вадкі стан, аддзяліць адно рэчыва ад другога.

    • А. усе прымесі з сала.

|| незак. адтопліваць, ✂ і адтапляць, ✂.

адтапта́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пашкодзіць што-н., наступаючы нагою.

    • А. нагу.
  2. Натрудзіць, пашкодзіць доўгаю хадою.

    • А. ногі ў далёкай дарозе.
  3. Прайсці вялікую адлегласць пехатой.

    • А. сотні вёрст.

|| незак. адтоптваць, ✂.

адтапы́рыцца, ✂; зак. (разм.).

Вытыркнуцца, выпнуцца, высунуцца.

  • Адтапырыліся кішэні.

|| незак. адтапырвацца, ✂.

адтапы́рыць, ✂; зак. (разм.).

Адставіць, выпнуць, высунуць уперад.

  • А. кішэні.
  • Адтапыраныя вушы.

|| незак. адтапырваць, ✂.

адта́ць, ✂; зак.

Пад дзеяннем цяпла вызваліцца ад лёду, снегу.

  • Зямля адтала.
  • Сэрца адтала (перан. змякчылася).

|| незак. адтаваць, ✂.

адтачы́цца, ✂; зак.

Стаць вострым, вастрэйшым пасля тачэння.

  • Сякера добра адтачылася.

|| незак. адточвацца, ✂.

адтачы́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць вострым.

    • А. нож.
  2. перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным.

    • А. пяро крытыка.

|| незак. адточваць, ✂.

адта́яць, ✂; зак.

  1. Тое, што і адтаць.

    • Замарожанае мяса адтаяла.
  2. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

    • А. мёрзлыя яблыкі.
    • А. халадзільнік.

|| незак. адтайваць, ✂.

адтрапа́ць, ✂; зак.

  1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы.

    • А. лён.
  2. Скончыць трапанне.

  3. Прайсці пехатою (разм.).

    • А. дзесяць кіламетраў.

|| незак. адтрэпваць, ✂.