Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэснаводны, .

Які водзіцца ў прэснай вадзе, мае адносіны да прэснай вады.

  • Прэснаводныя рыбы.

прэсны, .

  1. Без солі або з недастатковай колькасцю солі (ці кіслаты, вастрыні).

    • Прэсная вада.
    • Прэсная страва.
  2. перан. Пазбаўлены жывасці, займальнасці, нецікавы, сумны (разм.).

    • Прэсныя жарты.

|| наз. прэснасць, .

прэстыж, , м. (кніжн.).

Уплыў, павага, якой карыстаецца хто-, што-н.

  • Сацыяльны п.
  • Падтрымліваць свой п.

|| прым. прэстыжны, .

  • Прэстыжная спецыяльнасць.

прэс-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да прэсы, напр. прэс-бюро, прэс-клуб, прэс-сакратар, прэс-служба.

прэс-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да прэса, напр. прэс-бювар, прэс-астатак, прэс-ліццё, прэс-форма, прэс-эфект;
  • 2) спрасаваны, напр. прэс-бетон, прэс-выраб, прэс-маса, прэс-метал.

прэс-аташэ, нескл., м.

Супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва па пытаннях друку.

прэс-бюро, нескл., н.

  1. Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыі буйной газеты, агенцтве друку, пасольствах, прадстаўніцтвах.

  2. Рэдакцыйны апарат для абслугоўвання друку на перыяд з’ездаў, канферэнцый, нарад.

прэс-пап’е, нескл., н.

Прыналежнасць пісьмовай прылады ў выглядзе акруглай асновы з нацягнутай на яе прамакальнай паперай.

прэс-служба, , ж.

Аддзел збору і апрацоўкі інфармацыі па матэрыялах друку.

прэс-цэнтр, , м.

Аддзел інфармацыйнага і арганізацыйнага абслугоўвання журналістаў (на кангрэсах, фестывалях і пад.).