прэс-бюро,
-
Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыі буйной газеты, агенцтве друку, пасольствах, прадстаўніцтвах.
-
Рэдакцыйны апарат для абслугоўвання друку на перыяд з’ездаў, канферэнцый, нарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)