Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэвентыўны, .

Які папярэджвае што-н., засцерагальны.

  • Прэвентыўныя меры.
  • П. ўдар.

|| наз. прэвентыўнасць, .

прэдыкат, , м.

  1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.

  2. У граматыцы: выказнік.

|| прым. прэдыкатны, і прэдыкатыўны, .

прэдыкатыўнасць, , ж.

У граматыцы: катэгорыя, якая цэлым комплексам фармальных сінтаксічных сродкаў суадносіць паведамленне з тым ці іншым часавым планам рэчаіснасці.

прэзент, , м. (разм. уст. жарт.).

Падарунак.

  • Прыміце мой п.

прэзентабельны, (кніжн.).

Відны, паважны.

  • П. выгляд.

|| наз. прэзентабельнасць, .

прэзентаваць, ; зак. і незак. (уст. жарт.).

Даць (даваць) у прэзент, падараваць (дараваць).

  • Я вам прэзентую сваю кнігу.

прэзідыум, , м.

Назва кіруючага органа схода, нарады, выбарнай або навуковай установы.

  • П. Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
  • П. Акадэміі навук.

прэзідэнт, , м.

  1. У краінах з рэспубліканскай формай кіравання: кіраўнік дзяржавы.

    • Рэзідэнцыя прэзідэнта.
  2. Кіраўнік некаторых буйных навукова-даследчых устаноў, таварыстваў, кангрэсаў.

    • П. Акадэміі навук Беларусі.
    • П. Міжнароднага з’езда славістаў.

|| прым. прэзідэнцкі, .

прэзідэнцтва, , н.

  1. Пасада прэзідэнта.

  2. Час дзейнасці прэзідэнта.

прэзумпцыя, , ж. (кніжн.).

Меркаванне, якое лічыцца правільным, пакуль не даказана адваротнае.

  • П. невінаватасці (у судаводстве: становішча, паводле якога чалавек лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль яго віна не даказана ў законным парадку).