Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

старэйшына, , м.

  1. У радавым грамадстве: кіраўнік абшчыны.

  2. Самы паважаны і аўтарытэтны член якога-н. калектыву.

    • С. тэатра.

старэць, ; незак.

  1. Рабіцца старым.

    • З гадамі чалавек старэе.
  2. Станавіцца ўстарэлым.

    • Тэхніка старэе.

|| зак. састарэць, , устарэць, і пастарэць, .

|| наз. старэнне, .

старэчы, .

Які мае адносіны да старога (у 1 знач.), належыць яму.

  • С. кашаль.
  • Старэчая паходка.

стасавацца, ; незак.

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

  • Учынак не стасуецца з яго паводзінамі.

статак, , м.

  1. Жывёлы, часцей аднаго віду, якія пасуцца або ўтрымліваюцца разам, гуртам.

    • С. кароў.
  2. адз. Пагалоўе сельскагаспадарчай жывёлы.

  • Маеш статак, мусіш мець і ўпадак (прыказка; разм.) — у гаспадарцы не бывае без урону.

|| прым. статкавы, .

статар, , м. (спец.).

Нерухомая частка электрычнай машыны ротарнага тыпу.

|| прым. статарны, .

статны, .

Стройны, добра, прапарцыянальна складзены.

  • Статная фігура.

|| наз. статнасць, .

статс-сакратар, , м.

У некаторых краінах: адна з найвышэйшых дзяржаўных пасад, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

|| прым. статс-сакратарскі, .

статуй, , м. (разм. лаянк.)

Пра тупога, бесталковага чалавека.

  • Усе намагаюцца патушыць пажар, а ён стаіць як с.

статус, , м. (афіц.).

Прававое становішча, а таксама наогул становішча, стан.

  • Прававы с. грамадзяніна.
  • Пасёлку прысвоены с. горада.

  • У статусе каго-чагознач. прыназ. з Р — у якасці каго-, чаго-н., у ролі каго-, чаго-н.).