Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

складаўтваральны, ✂.

Пра гук: які можа ўтварыць склад.

складацца, ✂; незак.

  1. гл. скласціся.

  2. Мець у сваім складзе каго-, што-н., быць складзеным з каго-, чаго-н.

    • Падручнік складаецца з двух раздзелаў.

складаць, ✂; незак.

  1. гл. скласці.

  2. Быць састаўной часткай чаго-н.; утвараць сабой што-н.

    • Большую частку праграмы складалі народныя песні.

складачны, ✂.

Прыстасаваны для склада​1 (у 1 знач.), складвання чаго-н.

  • Складачныя памяшканні.

складзіраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Змясціць (змяшчаць) на склады 1 (у 1 знач.), у сховішчы.

  • С. зерне.

|| наз. складзіраванне, ✂.

складка, ✂, ж.

  1. Роўна складзеная ў дзве столкі і загнутая палоска на тканіне, паперы.

    • Пашыць спадніцу ў складкі.
  2. Прамалінейны згіб на штаніне.

    • Штаны з адпрасаванымі складкамі.
  3. Маршчына, адвісласць на скуры.

    • Адвіслыя складкі на шыі.
  4. Згіб у пластах зямной кары.

    • Складкі горных парод (спец.).

|| памянш. складачка, ✂.

складкаваты, ✂, (спец.).

Утвораны складкамі, са складкамі.

  • Складкаватыя горы.

|| наз. складкаватасць, ✂.

складны​1 ✂ прым.

  1. Зграбны, стройны (разм.).

    • Складная дзяўчына.
  2. Пра мову, пісьмо і пад.: звязны, паслядоўны, лагічны.

    • Складаная прамова.
    • Складаная песня.

|| наз. складнасць, ✂.

складны​2 ✂ прым.

Такі, які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак.

  • С. метр.

складчына, ✂, ж.

Унясенне грошай, прадуктаў і пад. удзельнікамі якой-н. агульнай справы.

  • Купіць дачу ў складчыну.
  • Устроіць складчыну.