Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэкламаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Аб’явіць (аб’яўляць) пра каго-, што-н., карыстаючыся рэкламай.

    • Р. новую кнігу.
  2. перан. Тое, што і расхваліць (-льваць) (разм.).

    • Р. свае поспехі.

|| наз. рэкламаванне, ✂.

рэкламацыя, ✂, ж. (спец.).

Прэтэнзія на нізкую якасць тавараў з патрабаваннем пакрыцця страт.

  • На завод ідуць рэкламацыі.

|| прым. рэкламацыйны, ✂.

рэкламіст, ✂, м.

Той, хто афармляе, робіць рэкламы.

|| ж. рэкламістка, ✂.

рэкнуць, ✂; зак. (разм.).

Сказаць што-н., абазвацца.

  • Р. слоўца (неабдумана, неасцярожна сказаць што-н.).

рэкорд, ✂, м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.

  • Устанавіць сусветны р.
  • Пабіць чый-н. р.
  • Р. трываласці (перан. вышэйшая ступень трываласці).

рэкордны, ✂.

Які з’яўляецца рэкордам, найвышэйшы.

  • Рэкордныя вынікі.
  • Р. ўраджай.
  • Закончыць работу ў рэкордна (прысл.) кароткі тэрмін.

рэкрут, ✂, м.

У Расіі з 1705 па 1874 гг.: салдат-навабранец.

  • Здаць у рэкруты (па воінскаму абавязку).
  • Пайсці ў рэкруты (па найму).

|| прым. рэкруцкі, ✂.

  • Рэкруцкая павіннасць.

рэкрутчына, ✂, ж.

У старой Расіі: рэкруцкая воінская павіннасць.

рэкрэацыя, ✂, ж. (спец.).

Адпачынак, аднаўленне сіл пасля працы.

|| прым. рэкрэацыйны, ✂.

  • Рэкрэацыйная зала (у навучальнай установе; уст.).
  • Р. лес (прызначаны для адпачынку, аднаўлення сіл).

рэктар, ✂, м.

Кіраўнік універсітэта і некаторых іншых вышэйшых навучальных устаноў.

|| прым. рэктарскі, ✂.