Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адры́нуць, ✂; зак.

Адступіць, адысці, адхлынуць.

  • Натоўп раптам адрынуў назад.

адрыўны́, ✂.

Такі, які можна адрываць.

  • А. каляндар.

адры́ць, ✂; зак.

  1. гл. рыць.

  2. Рыючы, дастаць, вызваліць.

    • А. скарб.

|| незак. адрываць, ✂.

адрэ́з, ✂, м.

  1. гл. адрэзаць.

  2. Кусок тканіны, адрэзаны для шыцця чаго-н.

    • Купіць а. на паліто.
  3. Месца, па якім адрэзана што-н.

    • Шырыня дошкі ў адрэзе.

адрэ́зак, ✂, м.

  1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н.

    • А. дошкі.
  2. Частка чаго-н., што вымяраецца ў прасторы або часе.

    • А. шляху.

адрэ́заць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Аддзяліць рэжучым інструментам.

    • А. кавалак хлеба.
    • Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).
  2. што і чаго. Аддзяліць межаваннем (зямельны ўчастак).

  3. перан. Аддзяліць, парушыць сувязь паміж кім-, чым-н.

    • А. частку войска ад галоўных сіл.
    • А. дарогу.
  4. Рэзка, катэгарычна сказаць, заявіць (разм.).

    • — Мне з вамі няма чаго гаварыць! — адрэзала жанчына.

|| незак. адразаць, ✂ і адрэзваць, ✂.

|| наз. адразанне, ✂, адрэзванне, ✂ і адрэз, ✂.

  • Лінія адрэзу (па якой трэба адрэзаць).
  • Галаву даю на адрэз, што гэта так (запэўненне ў праўдзівасці чаго-н. і разм.).

адсадзі́ць, ✂; зак.

  1. Аддзяліць ад другіх, пасадзіць на другое месца.

    • Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.
  2. Аддзяліць ад маткі.

    • А. цяля.
  3. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

    • А. малады куст парэчак.

◊

  • Адсадзіць пячонкі (разм.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.

|| незак. адсаджваць, ✂.

|| наз. адсаджванне, ✂.

|| прым. адсадачны, ✂.

адсапці́ся, ✂; зак.

Аддыхацца, аднавіць раўнамернае дыханне.

  • А. пасля бегу.

|| незак. адсопвацца, ✂.

адсартава́ць, ✂; зак.

Сартуючы, аддзяліць.

  • А. насенне.

|| незак. адсартоўваць, ✂.

адсве́чваць, ✂; незак.

Даваць адсвет, адбіваць святло.

  • Золатам адсвечвае лісце дрэў.