Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпрасі́цца, ; зак.

Папрасіць дазволу пайсці або паехаць куды-н., не ўдзельнічаць у чым-н.

  • А. з работы.
  • Ад смерці не адкупішся і не адпросішся (прыказка).

|| незак. адпрошвацца, .

адпраўле́нне, , н.

  1. гл. адправіцца і адправіць.

  2. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай (афіц.).

    • Паштовае а.
    • Заказное а.

адпраўны́, (кніжн.).

  1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

    • А. пункт.
    • Адпраўная станцыя.
  2. перан. Такі, з якога зыходзяць, зыходны.

    • А. пункт погляду.

адпра́ўшчык, , м. (афіц.).

Той, хто адпраўляе, перасылае што-н.

  • А. грузаў.
  • А. бандэролі.

|| ж. адпраўшчыца, .

|| прым. адпраўшчыцкі, .

адпрацава́ць, ; зак.

  1. Разлічыцца за доўг сваёй працай.

    • А. за грошы.
  2. Папрацаваць нейкі час.

    • А. пяць дзён у полі.
  3. Скончыць працаваць.

    • А. сваё.
  4. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.

    • А. нумар праграмы.

|| незак. апрацоўваць, .

|| наз. адпрацоўванне, і адпрацоўка, .

адпрэ́гчы, ; зак.

Зняць вупраж, выпрагчы.

|| незак. адпрагаць, .

адпу́дзіць, ; зак.

Спалохаўшы, адагнаць.

  • А. птушак.

|| незак. адпуджваць, .

адпускні́к, , м.

Чалавек, які знаходзіцца ў водпуску.

|| ж. адпускніца, .

адпускны́, .

  1. Які мае адносіны да водпуску.

    • А. месяц.
    • Адпускныя грошы.
  2. Які ўстанаўліваецца пры выпуску прадукцыі (пра цэны; спец.).

    • Адпускная цана.

адпусці́цца, ; зак. (разм.).

  1. Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.

    • Папруга адпусцілася.
  2. Страціць загартоўку.

    • Сякера адпусцілася.
  3. перан. Палагаднець, стаць больш згаворлівым.

    • Маці пазлуе крыху і адпусціцца.

|| незак. адпускацца, .