Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

святочны, .

  1. гл. свята.

  2. Не будзённы, прыгожы, прыбраны.

    • С. касцюм.
  3. перан. Урачыста-ўзнёслы, шчаслівы.

    • С. настрой.

святоша, , м.; , ж., (разм. іран.).

Прытворна-набожны чалавек, ханжа.

святцы, .

Царкоўная кніга з пералікам святаў і святых па днях іх памінання.

святы, .

  1. Прасякнуты высокімі пачуццямі, узвышаны, чысты, высакародны (высок.).

    • Святая любоў да Радзімы.
  2. Сапраўдны, запаветны, выключны па сваёй важнасці, велічны.

    • С. абавязак дзяцей — паважаць бацькоў.
  3. перан. Бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах, высокамаральны.

    • Святая вада.
    • Не такі ён с., як здаецца (не такі бязгрэшны).
  4. У рэлігійна-містычных уяўленнях: надзелены боскай сілай, вышэйшай дасканаласцю і чыстатой.

    • Святая тройца.
  5. у знач. наз. У хрысціян: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых.

    • Абразы са святымі.

  • Святая святых (высок.) — пра нешта самае дарагое, велічнае.

|| наз. святасць, .

святыня, , ж.

  1. Тое, што з’яўляецца асабліва дарагім, што ахоўваецца і шануецца (высок.).

    • Народныя святыні.
    • Брэсцкая крэпасць — наша с.
  2. Прадмет або месца рэлігійнага пакланення.

    • Святыні ў ахвяру не прыносяцца.

свяцейшы, .

Састаўная частка тытула праваслаўных патрыярхаў і сінода, а таксама рымскіх пап.

свяціла, , н.

  1. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом.

    • Дзённае с. (Сонца).
    • Начное с. (Месяц).
  2. чаго або якое; перан. Выдатны чалавек, які набыў шырокую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці і праславіў навуку і культуру сваім талентам (высок.).

    • С. навукі.

свяцілішча, , н.

  1. Храм (уст.).

    • С. аракулаў.
  2. перан. Месца, якое выклікае пачуццё глыбокай павагі і пашаны (высок.).

    • С. навукі (цэнтр навуковай думкі).

свяцільны, .

Які выкарыстоўваецца для асвятлення.

  • Свяцільнае масла.

свяцільня, , ж.

  1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, у якую налівалася масла, тлушч і пад.

  2. Даўней: лампада, плошка з запаленым маслам.