святы,
-
Прасякнуты высокімі пачуццямі, узвышаны, чысты, высакародны (
высок. ).- Святая любоў да Радзімы.
-
Сапраўдны, запаветны, выключны па сваёй важнасці, велічны.
- С. абавязак дзяцей — паважаць бацькоў.
-
перан. Бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах, высокамаральны.- Святая вада.
- Не такі ён с., як здаецца (не такі бязгрэшны).
-
У рэлігійна-містычных уяўленнях: надзелены боскай сілай, вышэйшай дасканаласцю і чыстатой.
- Святая тройца.
-
у
знач. наз. У хрысціян: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых.- Абразы са святымі.
Святая святых (
высок. ) — пра нешта самае дарагое, велічнае.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)