Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэканструявацца, ✂; зак. і незак.

Падвергнуцца (-вяргацца) рэканструкцыі.

рэканструяваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) рэканструкцыю чаго-н.

  • Р. абсталяванне цэха.
  • Р. помнікі архітэктуры.

|| прым. рэканструкцыйны, ✂.

рэкардсмен, ✂, м.

Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд.

|| ж. рэкардсменка, ✂.

|| прым. рэкардсменскі, ✂.

рэкардыст, ✂, м.

  1. Тое, што і рэкардсмен (уст.).

  2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі.

    • Бык-р.

|| ж. рэкардыстка, ✂.

рэквіем, ✂, м.

  1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.

  2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор.

    • Р. Моцарта.

рэквізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Адабраць (адбіраць) у прымусовым парадку на карысць дзяржавы ці на ваенныя патрэбы.

|| наз. рэквізіцыя, ✂.

|| прым. рэквізіцыйны, ✂.

рэквізіт, ✂, м. (спец.).

  1. Сукупнасць сапраўдных або бутафорскіх прадметаў для тэатральнай пастаноўкі.

  2. звычайна мн. У афіцыйным дакуменце: звесткі, якія абавязкова ўваходзяць у яго.

|| прым. рэквізітны, ✂.

рэкет, ✂, м. (спец.).

Злачыннае (шляхам пагроз, шантажу) вымаганне ў каго-н. грошай, каштоўнасцей і пад.

рэкецір, ✂, м.

Чалавек, які займаецца рэкетам.

|| прым. рэкецірскі, ✂.

рэклама, ✂, ж.

  1. Апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў.

    • Гандлёвая р.
    • Шырокавяшчальная р.
    • Зрабіць рэкламу каму-н. (перан. занадта расхваліць, разрэкламаваць).
  2. Аб’ява з такім апавяшчэннем.

    • Светлавая р.

|| прым. рэкламны, ✂.

  • Р. характар артыкула (перан. які рэкламуе што-н., хвалебны).