Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вало́скі:

  • валоскі арэх — грэцкі арэх.

вало́ссе, , н., зб.

  1. Шэрсць, волас жывёлы.

  2. Валасы (разм.).

вало́шка, , ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, якая расце ў жыце і іншых злаках, і цвіце сінімі кветкамі, васілёк.

|| прым. валошкавы, .

  • Валошкавыя вочы (сінія, колеру валошкі).

валтарні́ст, , м.

Музыкант, які іграе на валторне.

валто́рна, , ж.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.

|| прым. валторнавы, .

валту́зіцца, ; незак. (разм.).

  1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча.

    • Дзеці валтузяцца.
  2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца.

    • Няма часу цяпер з гэтым в.

валту́зіць, ; незак. (разм.).

  1. Тармасіць, тузаць.

    • В. за рукаў каго-н.
  2. перан. Бесперастанку турбаваць.

    • В. па дробязных справах.

валтузня́, , ж. (разм.).

Шумны бязладны рух.

  • За сцяной чулася нейкая в.

валу́й, , м.

Жаўтавата-белага колеру грыб сямейства сыраежкавых з увагнутай ліпкай шапкай.

валу́н, , м.

Вялікі камень—абломак горнай пароды.

|| прым. валунны, .