Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыстасаванасць, ✂, ж.

Прыгоднасць, адпаведнасць якім-н. умовам.

  • П. да жыцця.

прыстасаванец, ✂, м. (пагард.).

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя погляды.

|| ж. прыстасаванка, ✂.

прыстасаванне, ✂, н.

  1. гл. прыстасавацца, -ць.

  2. Прадмет, любое ўстройства, пры дапамозе якога выконваецца якое-н. дзеянне, работа; увогуле — прыбор, механізм.

    • П. для заціску дэталі.
    • Фільтравальнае п.

прыстасаванства, ✂, н. (пагард.).

Тое, што і прысавальніцтва.

прыстасавацца, ✂; зак.

Асвоіўшыся з чым-н., набыць патрэбныя навыкі, уменне.

  • П. да абставін.
  • П. да новых умоў жыцця.

|| незак. прыстасоўвацца, ✂.

|| наз. прыстасаванне, ✂ і прыстасоўванне, ✂.

|| прым. прыстасавальны, ✂.

  • Прыстасавальныя ўласцівасці.
  • Прыстасавальная афарбоўка насякомых.

прыстасаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць прыгодным, прымяніць для чаго-н.

    • П. будынак пад клуб.
  2. што да чаго. Прымеркаваць да чаго-н. у часе.

    • П. паездку да свята.

|| незак. прыстасоўваць, ✂.

|| наз. прыстасаванне, ✂ і прыстасоўванне, ✂.

прыстаў, ✂, м.

  1. У царскай Расіі: начальнік паліцыі невялікага адміністрацыйнага раёна.

    • Участковы п.
  2. У Старажытнай Русі: службовая асоба, прыстаўленая да якой-н. справы для нагляду. Судовы прыстаў — у царскай Расіі: судовы выканаўца.

прыстаўка, ✂, ж.

  1. Тое, што прыстаўлена, далучана да чаго-н.

    • Магнітафонная п.
  2. У граматыцы: частка слова, марфема, якая стаіць перад коранем, прэфікс.

|| прым. прыставачны, ✂.

  • Прыставачныя дзеясловы.

прыстаўны, ✂.

Такі, які прыстаўляецца ці можа прыстаўляцца да чаго-н.

  • Прыстаўное крэсла (у тэатры).
  • Прыстаўная лесвіца.
  • Прыстаўныя гукі (зычныя і галосныя гукі, што ўзнікаюць у пэўных фанетычных умовах на пачатку слова, напр., в у слове возера, о ў слове Орша).

прыстаць, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.

    • Гразь прыстала да паліто.
  2. перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).

    • Прыстаў грып.
  3. да каго. Далучыцца, прымкнуць.

    • П. да кампаніі.
  4. да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).

    • П. з пытаннямі.
  5. Пра судны: падышоўшы да берага, прычаліць.

  6. Стаміцца, змагчыся.

    • Конь прыстаў у дарозе.

◊

  • Прыстаць у прым. — стаць прымаком.

|| незак. прыставаць, ✂.

|| наз. прыставанне, ✂.