прыстаць,
-
да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.
- Гразь прыстала да паліто.
-
перан. , да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм. ).- Прыстаў грып.
-
да каго. Далучыцца, прымкнуць.
- П. да кампаніі.
-
да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі
і пад. (разм. ).- П. з пытаннямі.
-
Пра судны: падышоўшы да берага, прычаліць.
-
Стаміцца, змагчыся.
- Конь прыстаў у дарозе.
Прыстаць у
прым. — стаць прымаком.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)