рэйтынг-ліст, ✂, м. (спец.).
Індывідуальны каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак).
рэйхстаг, ✂, м.
У Германіі да 1945 г.: назва парламента, а таксама будынак, у якім засядаў гэты парламент.
- Член рэйхстага.
- Узняць савецкі сцяг над рэйхстагам.
рэкагнасцыраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
Зрабіць (рабіць) рэкагнасцыроўку.
|| прым. рэкагнасцыровачны, ✂.
рэкагнасцыроўка, ✂, ж. (спец.).
-
Разведка для атрымання звестак аб праціўніку, якая праводзіцца асабіста камандзірам і афіцэрамі штабоў перад
будучымі баявымі дзеяннямі.
-
Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных работ.
|| прым. рэкагнасцыровачны, ✂.
рэкамендавацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).
Назваць (-зываць) сябе пры знаёмстве.
- Рэкамендуюся: ваш сусед па купэ.
|| зак. адрэкамендавацца, ✂.
рэкамендаваць, ✂; зак. і незак.
-
Даць (даваць) станоўчую характарыстыку каму-, чаму-н., прапанаваць выкарыстаць, прыняць куды-н.
- Р. спецыяліста.
- Лякарства рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя.
-
што і з інф. Параіць (раіць) што-н. (кніжн.).
-
Назваць (-зываць) пры знаёмстве (уст.).
- Рэкамендую вам маіх членаў сям’і.
|| зак. парэкамендаваць, ✂ і адрэкамендаваць, ✂.
|| наз. рэкамендацыя, ✂.
|| прым. рэкамендацыйны, ✂.
рэканструкцыя, ✂, ж.
-
Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.
-
Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.
- Р. тэксту старажытнага рукапісу.
|| прым. рэканструкцыйны, ✂.