Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпячы, ; зак.

  1. Патрымаўшы доўга на агні, жары, падпаліць; злёгку спячы, апячы.

    • П. пірагі.
    • П. руку прасам.
  2. Моцна прыгрэць (пра сонца).

    • К поўдню прыпякло (безас.).
  3. перан., безас., каму. Прыйсціся цяжка, крута.

    • Яму тут добра прыпякло.
  4. Змазаць чым-н. пякучым.

    • П. парэз ёдам.

|| незак. прыпякаць, .

|| наз. прыпяканне, .

прырабіць, ; зак.

  1. што да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.

    • П. ручку да форткі.
  2. што да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.

    • П. дашчаную пуню да хлява.
  3. што, чаго і без дапаўнення. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.

    • П. на пагрузцы вагонаў.
  4. Прыбавіць вязаннем.

    • П. палец у пальчатцы.

|| незак. прырабляць, і прыробліваць, .

|| наз. прыробка, .

прыработак, , м.

Дадатковы заработак.

  • Значны п.

прыразны, , (спец.).

Такі, які прырэзалі​1, прыбавілі.

  • Прыразныя землі.

прырасці, ; зак.

  1. да чаго. Зрастаючыся, утварыць адно цэлае з чым-н.

    • Прышчэп прырос.
    • П. да месца (перан. зрабіцца нерухомым).
  2. Павялічыцца ў колькасці, памерах (разм.).

|| незак. прырастаць, .

|| наз. прырашчэнне, і прырост, .

  • Прырашчэнне працэнтаў.
  • Прырост пагалоўя жывёлы.

прыраўнаваць, ; зак.

Прыпадобніць да каго-, чаго-н., прызнаць роўным з кім-, чым-н.

  • Па таленту яго можна п. да лепшых спевакоў.

|| незак. прыраўноўваць, .

прырода, , ж.

  1. Усё існае ў сусвеце, арганічны і неарганічны свет.

    • Законы прыроды.
    • Жывая п. (арганічны свет).
    • Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).
  2. Месцы па-за гарадамі (палі, лясы, горы).

    • Любавацца прыродай.
    • На ўлонні прыроды.
    • Выехаць на прыроду (разм.).
  3. перан., чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжн.).

    • П. атама.
    • П. сацыяльных адносін.

  • Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.

  • З дрэнным зрокам ад (з) прыроды.

  • Па прыродзе — па характару, па натуры.

  • Па прыродзе ён добры чалавек.

|| прым. прыродны, .

  • Прыродныя багацці краю.
  • Прыродныя рэсурсы.
  • Прыродныя ўмовы.

прырода...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да прыроды (у 1 знач.), напр. прыродаахоўны, прыродазнаўства, прыродакарыстанне.

прыродаахоўны, , (спец.).

Які мае адносіны да аховы прыроды, прыроднага багацця.

  • Прыродаахоўныя мерапрыемствы.

прыродазнаўства, , н.

Навука аб прыродзе; такая навука як прадмет школьнага выкладання.

  • Праграма па прыродазнаўству.

|| прым. прыродазнаўчы, .