прырода,
-
Усё існае ў сусвеце, арганічны і неарганічны свет.
- Законы прыроды.
- Жывая п. (арганічны свет).
- Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).
-
Месцы па-за гарадамі (палі, лясы, горы).
- Любавацца прыродай.
- На ўлонні прыроды.
- Выехаць на прыроду (
разм. ).
-
перан. , чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжн. ).- П. атама.
- П. сацыяльных адносін.
Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.
- З дрэнным зрокам ад (з) прыроды.
Па прыродзе — па характару, па натуры.
- Па прыродзе ён добры чалавек.
||
- Прыродныя багацці краю.
- Прыродныя рэсурсы.
- Прыродныя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)