Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мінулагодні, ✂.

Які мае адносіны да мінулага года, зроблены, праведзены ў мінулым годзе.

  • М. фестываль.

мінулы, ✂.

  1. Які ўжо прайшоў, мінуў.

    • Мінулыя гады.
  2. Тое, што прайшло, адышло; былое.

    • Успомніць мінулае.

мінус, ✂, м.

  1. Гарызантальная рыска (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

  2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

    • Пяць м. тры.
  3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

    • Сёння м. пяць.
  4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

    • Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мінусавы, ✂.

  • Мінусавая тэмпература.

мінускулы, ✂, м. (спец.).

Дробныя літары ў почырках старажытнай пісьменнасці.

|| прым. мінускульны, ✂.

  • Мінускульнае пісьмо.

мінута, ✂, ж.

  1. Адзінка вымярэння часу, роўная ​1⁄60 гадзіны і складаецца з 60 секунд.

    • Без дваццаці мінут чатыры.
  2. Кароткі прамежак часу, імгненне.

    • Мінуты радасці.
  3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная ​1⁄60 градуса (спец.).

|| памянш. мінутка, ✂.

  • Пачакайце мінутку.

◊

  • Мінута ў мінуту — дакладна.

  • У адну мінуту — вельмі хутка.

  • На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.
  • Мінута маўчання — знак выказвання жалю з прычыны чыёй-н. смерці.

|| прым. мінутны, ✂.

  • Мінутная стрэлка.

мінуўшчына, ✂, м.

Тое, што было раней, што даўно прайшло.

  • Сівая м.

мінуцца, ✂; зак.

  1. Прайсці, скончыцца.

    • Мінулася пара дажджоў.
  2. Застацца ззаду, скончыцца.

    • Мінулася невялічкая вёсачка.

◊

  • Мінулася кату масленіца (разм. жарт.) — не ўвесь жа час у дастатку жыць.

мінуць, ✂; зак.

  1. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.

    • М. азярко.
  2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.

    • Не м. бяды (безас.).
    • Горш калі баішся і ліха не мінеш і надрыжышся.
  3. Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).

    • Вось і лета мінула.
  4. Споўніцца (пра ўзрост).

    • Яму мінула сем гадоў.

мінучы, ✂.

Такі, які хутка праходзіць, мінае, недаўгавечны.

  • Шчаслівы час — м.

мір​1, ✂, м.

  1. Адсутнасць варожасці, вайны; згода.

    • Барацьба народаў за м.
    • Жыць у міры.
    • У сям’і м.
  2. Пагадненне ваюючых бакоў аб канчатковым спыненні ваенных дзеянняў.

    • Падпісаць м.

|| прым. мірны, ✂.