Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

корт​1, ✂, м.

Баваўняная тканіна, звычайна цёмнага колеру, для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура».

|| прым. картовы, ✂.

  • Картовыя штаны.

корт​2, ✂, м.

Пляцоўка для гульні ў тэніс.

  • Тэнісныя корты.

|| прым. кортавы, ✂.

корушка, ✂, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. корушкавы, ✂.

  • Сямейства корушкавых. (наз.).

корцік, ✂, м.

Афіцэрская кароткая колючая зброя.

корч, ✂, м.

  1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем.

    • Сабраць карчы ў кучы.
  2. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі.

    • Выкапаць два карчы бульбы.

|| памянш. корчык, ✂.

коршак, ✂ і каршак, ✂, м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршаковы, ✂.

коса...

Першая частка складаных слоў са знач. косы (у 1 знач.), напр. косаабрэзаны, косавалакністы, косапрыцэльны.

косінус, ✂, м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя вугла ў прамавугольным трохвугольніку, роўная адносінам да гіпатэнузы катэта, прылеглага да дадзенага вострага вугла.

коска, ✂, ж.

Знак прыпынку (,), які раздзяляе словы, групы слоў і сказы.

  • Раздзяліць коскай аднародныя члены сказа.

космас, ✂, м.

Сусвет.

  • Палёт у к.
  • Асваенне космасу.

|| прым. касмічны, ✂.

  • К. карабель.
  • К. палёт.
  • Касмічныя прамяні.
  • К. век (перыяд развіцця грамадскага жыцця і навукі, які характарызуецца пачаткам асваення космасу, палётам чалавека ў космас).