Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адка́з​2, ✂, м.

У выразе: да адказу (разм.) — да канца.

  • Закруціць гайку да адказу.

адказа́ць, ✂; зак.

  1. каму, на што і без дапаўнення.

    • Даць адказ, адазвацца.
    • А. урок.
    • А. на пісьмо.
  2. чым. Паступіць якім-н. чынам у адказ на што-н.

    • А. жартам.
    • З. за каго-што і без дапаўнення.
    • Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.
    • А. за свой учынак.
  3. Завяшчаць што-н. каму-н.

    • Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

|| незак. адказваць, ✂.

адка́знасць, ✂, ж.

  1. гл. адказны.

  2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

    • Пачуццё адказнасці.
    • Крымінальная а.

адка́зны, ✂.

  1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць, які адказвае за каго-, што-н.

    • А. рэдактар.
    • А. (наз.) за вечар.
  2. Вельмі важны, значны.

    • Адказнае даручэнне.
    • Адказная пасада.
    • А. момант.

|| наз. адказнасць, ✂.

адка́зчык, ✂, м.

  1. Асоба, якой прад’яўлены судовы іск.

    • Удзел у справе істца і адказчыка.
  2. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што-н. (разм.).

    • Брыгадзір за ўсё а.

|| ж. адказчыца, ✂.

адказыра́ць​1, ✂; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

адказыра́ць​2, ✂; зак. (разм.).

У гульні ў карты: адказаць козырам на козыр.

адкаласава́ць, ✂; зак.

Выпусціць колас.

  • Адкаласавала жыта.

адкало́цца​1, ✂; зак.

  1. Аддзяліцца, адпасці ад таго, што колецца, разбіваецца.

    • Адкалолася ручка ад збана.
  2. перан. Парваць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якой-н. арганізацыі, групы і пад.

    • А. ад калектыву.

|| незак. адколвацца, ✂.

|| наз. адколванне, ✂ і адкол, ✂.

адкало́цца​2, ✂; зак.

Пра што-н. праколатае: аддзяліцца, адпасці.

  • Шпілька адкалолася.
  • Бант адкалоўся.

|| незак. адколвацца, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.